wd wp Пошук:

Абрады і звычаі беларусаў

Паштовы блок «Абрады і звычаі беларусаў»

Абрад — сімвалічныя адносіны людзей да прыроды і паміж сабою ў адпаведную пару года і жыццёвай сітуацыі.

Адметная рыса старажытных беларускіх народных абрадаў — калядаванне, масленіца, шчадраванне, валачобніцтва, купалле, дзяды, Радаўніца, май, Сёмуха і інш. — цесная повязь побытава-працоўнага, язычніцкага і хрысціянскага. Апошняе ўзмацнялася царквой, каб надаць усяму рэлігійны змест (радзіны, вяселле, пахаванне), хоць на вясёлых абрадах па-ранейшаму выяўляліся нацыянальная каларытнасць у песнях, танцах, карагодах, замовах, тэатралізаваных сцэнах (батлейка, народная драма, скамарохі, вечарынкі). Але паступова многія абрады пачалі забывацца, некаторыя з іх засталіся толькі ў вёсках як гульні і забавы. У савецкі час узніклі новыя. закліканыя на змаганне «з рэлігійнымі і іншымі перажыткамі», на «ўслаўленне новага ладу жыцця». У апошні час некаторыя традыцыйныя абрады аднаўляюцца, але ўжо ў асучасненай форме (на святах і ў святочныя дні).

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Беларускія абрады і звычаі
Этнаграфія Беларусі
Беларускія народныя святы
Беларускі фальклор
Беларусы