wd wp Пошук:

Абора

Абора — сельская пабудова для кароў у XVI—пачатку XX ст[1]. Будавалася з бярвёнаў, брусоў ці дыляў, сцены апляталі лазовымі дубцамі, накрывалі найчасцей саломай[1]. Заможныя гаспадары абору замянялі цалкам бярвеністым хлявом з многімі загарадкамі для розных хатніх жывёл і птушак. Аборы, хлявы мелі двор (падвор’е), выган, гумнішча. У фальварках аборы ўяўлялі сабой комплексы згрупаваных вакол прамавугольнага ў плане двара 4-8 хлявоў, з асобнымі варотамі ў кожным, злучаных адзін з другім у суцэльную забудову.

Зноскі

  1. 1 2 Гуркоў, У. С., Якімовіч, Ю. А. Абора / У. С. Гуркоў, Ю. А. Якімовіч // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — ISBN 5-85700-014-9. — С. 12.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Краязнаўства