wd wp Пошук:

Абменнае ўзаемадзеянне

Абме́ннае ўзаемадзе́янне — спецыфічны ўзаемны ўплыў тоесных часціц, які эфектыўна праяўляецца як вынік некаторага асаблівага ўзаемадзеяння. Чыста квантавы эфект, які не мае класічнага аналага і вынікае з прынцыпу тоеснасці.

Пры сілавым узаемадзеянні паміж часціцамі сярэдняя энергія сістэмы часціц неаднолькавая ў станах, што апісваюцца хвалевымі функцыямі з рознай сіметрыяй, напрыклад сістэма з двух электронаў, калі не ўлічваць іх электрастатычнага ўзаемадзеяння, характарызуецца дзвюма хвалевымі функцыямі φ(r1, r2), якія адносна перастаноўкі каардынат электронаў (

r

1

r

2

{\displaystyle r_{1}\rightleftarrows r_{2}}

\{\displaystyle r_\{1\}\rightleftarrows r_\{2\}\}) мяняюць або не мяняюць знак. Станам з

ϕ ±

{\displaystyle \phi \pm }

\{\displaystyle \phi \pm \} адпавядае сярэдняя энергія ўзаемадзеяння

E

±

=

E

k

E

a

,

{\displaystyle E_{\pm }=E_{k}+E_{a},}

\{\displaystyle E_\{\pm \}=E_\{k\}+E_\{a\},\} дзе E**k — энергія электрастатычнага (кулонаўскага) узаемадзеяння электронаў, кожны з якіх знаходзіцца ў індывідуальным стане; E**a — т.зв. абменная энергія, што ўзнікае, калі электроны як бы абменьваюцца сваімі станамі (адсюль назва).

Абменнае ўзаемадзеянне існуе ў сістэме тоесных часціц і пры адсутнасці сілавога ўзаемадзеяння (ідэальны газ тоесных часціц). Яно пачынае праяўляцца, калі сярэдняя адлегласць паміж часціцамі становіцца параўнальнай з даўжынёй хвалі дэ Бройля, мае характар адштурхоўвання для ферміёнаў (гл. прынцып Паўлі) і прыцяжэння — для базонаў.

Паняццем абменнага ўзаемадзеяння карыстаюцца ў тэорыі многаэлектронных атамаў, гомеапалярнай хімічнай сувязі, ферамагнетызму. Тэрмін абменнае ўзаемадзеянне ўжываецца і ў ядзернай фізіцы (гл. ядзерныя сілы).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Квантавая фізіка
Катэгорыя·Квантавая хімія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара