wd wp Пошук:

Аблога Жадавіля

Аблога Жадавіля — бітва, якая адбылася ў ходзе міратворчай місіі ААН падчас кангалезскага крызісу 1960—1966 гадоў. Рота «А» 35-га батальёна Ірландскай арміі са складу міратворчага кантынгенту ААН у Конга, размешчаная ў Жадавілі, была атакаваная сіламі адной з бакоў канфлікту, т. зв. «Жандармерыяй Катанга», лаяльнай Маізу Чомбэ. Тыя, хто нападаў шматкроць пераўзыходзілі сілы ААН і мелі цяжкае ўзбраенне. У складзе сіл Чомбэ знаходзілася таксама група белых наймітаў.

Перадумова

30 чэрвеня 1960 года Бельгійскае Конга (зараз Дэмакратычная Рэспубліка Конга) са сталіцай у Леапольдвілю пасля многіх дзесяцігоддзяў валадарства Бельгіі абвясціла незалежнасць. Першым прэзідэнтам незалежнай рэспублікі стаў Жозэф Касавубу. Аднак у паліцыі і ўзброеных сілах новай краіны пачаўся хаос, выкліканы адсутнасцю усякай дысцыпліны. Праблема пагаршалася тым, што фактычна краіна была сабраная з тэрыторыі шэрагу плямёнаў і этнасаў, якія мелі абсалютна розныя мовы і менталітэт. Ужо праз некалькі тыдняў багатыя меддзю, кобальтам, уранам і алмазамі паўднёвая правінцыя Катанга і ўсходняе Касаі абвясцілі незалежнасць. У краіне ўспыхнула грамадзянская вайна. Прав гэтых умовах Бельгія ўвяла войскі ў краіну, у адкрытую падтрымаўшы сепаратыстаў Катанга.

Каб хоць неяк урэгуляваць сітуацыю, ААН накіравалі ў Конга міратворчыя сілы. У яго склад уваходзіў і 32-й ірландская міратворчы батальён з салдат-добраахвотнікаў. Усяго батальён, сабраны літаральна за некалькі дзён, налічваў 689 чалавек.

У верасні 1961 году прыблізна сто пяцьдзясят ірландскіх салдат адправіліся ў Катанга, у мястэчка Жадавіль — для абароны мясцовага белага насельніцтва. Прычыны, па якіх невялікі атрад паслалі ў раён, адкуль нядаўна сышоў куды большы кантынгент, даволі невыразныя. Ад штаб-кватэры іх адлучала парадку 90 міль. Таму, улічваючы варожасць мясцовых жыхароў і нават жандараў, ірландцы абгрунтаваліся побач з мястэчкам і пачалі капаць траншэі.

Баі

У ноч з 12 на 13 верасня байцы Катанга занялі пошту і радыёстанцыю ў Жадавілі. Раніцай, прыклада ў сем, падчас каталіцкай імшы, каля 30 жандараў і салдат на джыпах і пешшу атакавалі размяшчэнне міратворцаў. Да свайго здзіўлення, яны заспелі ірландцаў у траншэях гатовымі да абароны — хоць вялікая частка гарнізона сапраўды сабралася на імшу. Пасля дзесяціхвіліннай перастрэлкі мясцовыя адступілі. Камендант Патрык Куінлан атрымаў паведамленне ад разведкі, што да суперніка падыходзяць падмацавання. Ужо ў 11:30 міратворцы трапілі пад мінамётных абстрэл. Аднак «блакітныя каскі» накрылі разлікі сваім агнём і знішчылі іх.

Ноччу варожы самалёт, пілатуемы бельгійскім наймітам, разбамбаваў пазіцыі ірландцаў[2].

У наступныя два дні міратворцы адбілі ад двух да дзесяці нападаў. Толькі адзін раз да іх прыляцеў шведскі верталёт з вадой, але дадзенага рэсурсу было мала.

Шведскія, ірландскія і непальскія салдаты са складу войскаў ААН на БТРах спрабавалі прабіцца пад агнём на дапамогу абаронцам. Яны рухаліся па дарогах, заваленым стваламі дрэў, расстрэльваючы барыкады з 84-мм безадкатных гармат, але прасоўваліся занадта павольна. Калону бамбаваў ўсё той жа самалёт, трое непальцаў і індыйцаў былі забітыя, яшчэ пяцёра і ірландзец — параненыя. Пераадолець ўмацаваны мост невялікімі сіламі было немагчыма, абысці таксама. Заставалася вяртацца. На зваротным шляху калона трапіла ў засаду, страціўшы яшчэ дзясятак салдат параненымі. Пры сутыкненні некалькіх машын загінула два гурхка, дзесяць атрымалі траўмы.

На пяты дзень запасы вады і ежы канчаткова падышлі да канца. Патроны таксама канчаліся. Камендант Куінлан прыняў новае рашэнне аб здачы горада.

Наступныя падзеі

На працягу прыкладна аднаго месяца ірландцы знаходзіліся ў палоне, пакуль іх не абмянялі. Пасля вызвалення рота «А» была вернута на сваю базу. Праз некаторы час байцы Куінлана зноў прынялі ўдзел у баявых дзеяннях[8]. У снежні таго ж года рота «А» была вернута дадому ў Ірландыю[9].

Урад Ірландыі не надаваў асаблівага значэння бітве за Жадавіль, і ні адзін ірландскі салдат не атрымаў ніякіх узнагарод за ўдзелу ў тых баях. Больш за тое, у вачах грамадскасці міратворцы паўсталі як трусы і здраднікі, паколькі здалі горад сепаратыстам[10]. Куінлан прапанаваў кіраўніцтву прадставіць некалькіх байцоў, якія ўдзельнічалі ў аблозе, да Ваеннай медалі за доблесць, вышэйшай вайсковай узнагароды Ірландыі.

Ветэраны аблогі Жадквіля былі незадаволеныя адмовай камандавання прызнаць іх подзвіг і ачарненнем рэпутацыі іх камандзіра[11]. Пасля працяглай кампаніі за прызнанне, у 2004 годзе тагачасны міністр абароны Вілі О’Ды пагадзіўся правесці дэталёвае вывучэнне тых падзей. Расследаванне міністэрства абароны зняло з Куінлана і роты «А» абвінавачванні ў правінах і баязлівасці.

Тактыка Куінлана ў Жадавілі паўплывала на наступныя навучальныя праграмы[12] і была занесеная ў ваенныя падручнікі ўсяго свету як лепшы прыклад абароны па перыметры[13].

Памяць

У 2005 годзе на тэрыторыі казармаў у Атлане быў узведзены памятны камень у знак удзячнасці байцам роты «А» 35-га батальёна[14].

У 2016 годзе рэжысёр Рычы Сміт зняў фільм «Аблога Жадавіля». Стужка заснаваная на дакументальнай кнізе Дэклан Паўэра «Аблога Жадавіля: Забытая бітва ірландскай арміі» (англ.: The Siege at Jadotville: The Irish Army’s Forgotten Battle, 2005). Галоўную ролю, а менавіта каменданта Патрыка Куінлана, сыграў Джэймі Дорнан.

Спасылкі

Зноскі

  1. Soldiers of Fortune Mercenary wars: Congo 1960/68 (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2021. Праверана 26 чэрвеня 2020.
  2. 1 2 Ирландцы против «диких гусей» Конго: осада Жадовиля
  3. 1 2 3 Siege at Jadotville: The Irish Army’s Forgotten Battle Declan Power. — «the Katangans had begun moving in large numbers of troops culminating in a brigade strength unit of approximately 3,000».
  4. David O’Donoghue. Army’s Congo Mission Casts a Long Shadow (нявызн.). Royal Irish Academy. Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2007. Праверана 8 снежня 2014.
  5. United Nations: The First Fifty Years, Stanley Meisler.
  6. Congo, Part 1; 1960–1963 (нявызн.). Air Combat Information Group. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2014. Праверана 8 снежня 2014.
  7. Peace Operations and Intrastate Conflict
  8. Siege at Jadotville: The Irish Army’s Forgotten Battle Declan Power.
  9. The True Story of the Heroic Battle That Inspired the New Netflix Film The Siege of Jadotville (нявызн.), TIME (27 ліпеня 2016). «“probably with the aim of taking the Irish as prisoners and using them as leverage in negotiations with the U.N."».
  10. Whelan, Michael. The Battle of Jadotville – Irish Soldiers in Combat in the Congo 1961 (нявызн.). South Dublin Libraries (9 кастрычніка 2006). Праверана 11 верасня 2016.
  11. Carney, Jim. From Galway to the Congo — into the Heart of Darkness – Part 2 (нявызн.) (2012). Праверана 6 студзеня 2012. «They should all have been hailed as heroes; Ireland knows that now, but it was a long, slow, painful road to redemption, and vindication, especially for the brave, fearless Patrick Quinlan who went to his grave, in 1997, not knowing that he would gain posthumous recognition, with full honour restored, nine years later.». Архівавана 5 кастрычніка 2011.
  12. ‘We literally would all have died in Jadotville but for him’ (Unveiling of memorial to Pat Quinlan) (нявызн.), Irish Times (29 кастрычніка 2017). Праверана 3 лістапада 2017. «"Brigadier General Patrick Flynn, GOC 1 Brigade paid tribute to Col Quinlan, saying his decision to dig in at Jadotville had become part of the Army’s training on tactics [and] was also taught in military courses in the UK, Germany and Australia"».
  13. Former Taoiseach unveils plaque honouring Jadotville commandant (нявызн.). RTE (28 кастрычніка 2017). — «Commandant Quinlan’s action is cited in military textbooks worldwide as the best example of the use of the so-called perimeter defence.»  Праверана 30 кастрычніка 2017.
  14. The Siege of Jadotville: How the bravery of Irish UN soldiers was shunned (нявызн.), Derry Journal (5 жніўня 2016). Праверана 9 кастрычніка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Аблогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Верасень 1961 года
Катэгорыя·Бітвы Ірландыі
Катэгорыя·Канфлікты 1961 года
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кангалезскі крызіс