wd wp Пошук:

Абердзіншыр

Абердзіншы́р (англ.: Aberdeenshire, скотс: Aiberdeenshire, шатл. гэл.: Siorrachd Obar Dheathain) — адна з 32 акруг Шатландыі.

З увядзеннем парламентам Шатландыі новай сістэмы самакіравання, Абердзіншыр быў утвораны з тэрыторыі Кінкардыншыра і часткі Банфшыра. Аднак ранейшыя межы ўсё яшчэ выкарыстоўваюцца па некаторых пытаннях, напрыклад ва ўліку земляў і намесніцтве.

Савет Абердзіншыра размяшчаецца ў Вудхіл-Хаўс, Абердзін і з’яўляецца адзінай радай у Шатландыі, які размешчаны не на тэрыторыі падкантрольнай яму акругі. Сам горад з’яўляецца часткай акругі Абердзін-Сіці. Акрамя Абердзін-Сіці, мяжуе з акругамі Ангус, Перт-энд-Кінрос, Моры і Хайленд.

Зноскі

  1. http://statistics.gov.scot/data/population-estimates-current-geographic-boundaries
  2. https://ons.maps.arcgis.com/home/item.html?id=a79de233ad254a6d9f76298e666abb2b
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вобласці Шатландыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных