Абаку́м (трансліт.: Abakum; іўр.: חֲבַקּוּק (Ḥăḇaqqûq) — абнімі (Божа) ад חבק — абдымаць) — мужчынскае імя яўрэйскага паходжання.
На Беларусі вядома з XVI ст. як Абакум (1578), Обакун (1577), Обакум (1580), Бакун (1541). Ад імя «Абакум» утвораны прозвішчы Абаку́нчык, Баку́н, Бо́кун, Баку́нчык[1].
Імяніны: 6 ліпеня, 2 снежня[1].