wd wp Пошук:

АЭС Чэрнаводэ

Чэрнаводская АЭС (рум.: Centrala Nucleară de la Cernavodă) — атамная электрастанцыя ў Румыніі, найбуйнейшы вытворца электраэнергіі краіны. Знаходзіцца на тэрыторыі аднайменнага гарсавета Чэрнаводэ. Па стане на 2013 год, першая і адзіная АЭС у краіне.

Станцыя была спраектавана канадскай дзяржаўнай кампаніяй Atomic Energy of Canada Limited (AECL) яшчэ ў 1980-х гадах, у эпоху кіравання Нікалае Чаўшэску. АЭС выкарыстоўвае цяжкаводныя вода-вадзяныя рэактары PHWR ад AECL. У якасці запавольніка нейтронаў выкарыстоўваецца цяжкая вада, вырабленая ў горадзе Драбета-Турну-Северын (выпускаецца і ў г. Турну-Мэгурэле)[1], а для астуджэння — вада з канала «Дунай — Чорнае мора».

Выточны праект станцыі прадугледжваў пабудову пяці энергаблокаў. Цяпер у прамысловай эксплуатацыі знаходзяцца два энергаблокі з рэактарамі PHWR (CANDU). Яшчэ тры часткова пабудаваныя блокі (таксама з рэактарамі PHWR) размешчаныя на той жа пляцоўцы. Іх будаванне было спынена ў самым канцы эпохі Чаўшэску. Трэці і чацвёрты энергаблокі знаходзяцца на стадыі завяршэння. Іх збудаванне, як чакаецца, завершыцца ў 2014 годзе і 2015 годзе адпаведна. Пра дабудаванне пятага блока гаворка пакуль не ідзе.

За захаванасць трох энергаблокаў, якія будуюцца, (з трэцяга па пяты) адказвае CNE-INVEST.

Сярэднегадовае выпрацаванне станцыі — 5.613 ГВт⋅г. Гэта прыкладнае ад 18% да 20 % электраэнергіі, штогод спажыванай Румыніяй[2][3][4].

Зноскі

  1. Договор о нераспространении ядерного оружия. Проблемы продления: Румыния — Служба внешней разведки Российской Федерации, 2000 Архівавана 31 сакавіка 2016.
  2. MOLDNEWS || На Чернаводской АЭС в Румынии произошло экстренное отключение одного из двух реакторов (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2013. Праверана 10 студзеня 2013.
  3. Аварийно отключен один из реакторов румынской АЭС “Чернаводэ” — «Российская газета», 08.11.2012
  4. На единственной в Румынии АЭС произошло экстренное отключение реактора — «Российская газета», 10.01.2013

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Электрастанцыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прадпрыемствы, заснаваныя ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Энергетыка Румыніі