Трамвайны вагон АКСМ-601 — удасканаленая мадэль трамвая АКСМ-1М. Уяўляе сабой аднасекцыйны вагон, з двума рухавіковымі вазкамі, трохдзверныя, з тырыстарна-імпульснай сістэмай кіравання цягавага электрарухавіка пастаяннага току. Прызначаны для эксплуатацыі на трамвайных лініях з шырынёй каляіны 1524 мм.
Эксплуатуецца галоўным чынам у Беларусі: у Мінску, Віцебску і Наваполацку; а з 2008 года таксама ў Пермі.