wd wp Пошук:

АКСМ-1М

Трамвай АКСМ-1М — У 1996 годзе на «Белкамунмаш» было прынята рашэнне аб стварэнні ўласнага трамвая і ўжо ў 2000 годзе першы вагон, які атрымаў абазначэнне АКСМ-1М, пачаў перавозіць пасажыраў. Вагон абсталяваны тырыстарна-імпульснай сістэмай кіравання (ТІСК), што дазваляе эканоміць да 30 % электраэнергіі ў параўнанні з рэастатна-кантактарнай сістэмай кіравання (РКСК). На трамваі выкарыстоўваліся возікі вытворчасці Усць-Катаўскага вагонабудаўнічага завода імя С. М. Кірава. У 2001 годзе выпуск трамваяў АКСМ-1М спынены ў сувязі з пераходам на новую мадэль АКСМ-60102.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Трамваі Белкамунмаш
Катэгорыя·Трамваі паводле алфавіта