wd wp Пошук:

АКСМ-101

АКСМ-101 у Брэсце

АКСМ-101 — двухвосевы тралейбус вытворчасці Мінскага завода «Белкамунмаш» з рэастатна-кантактарнай сістэмай кіравання пускам цягавым рухавіком. З’яўляецца далейшым развіццём тралейбуса АКСМ-100.

Канструкцыя

Тралейбус АКСМ-101, выгляд ззаду

Кузаў тралейбуса АКСМ-101 — аналагічны ЗІУ-682 — суцэльнаметалічны, вагоннага тыпу. Каркас — з сталёвых труб прастакутнага профілю. Грунтуецца на раме ланжаронавага тыпу.

Цягавы электрарухавік — ДК-213 — пастаяннага току, змешанага ўзбуджэння, магутнасцю 115 кВт. Рухавік размешчаны перад заднім мостам, у межах колавай базы, па цэнтры. У адрозненні ад свайго папярэдніка АКСМ-100, цягавае высакавольтнае электраабсталяванне (пуска-тармазныя і шунтавыя супрацівы, групавы рэастатны кантролер) вынесена на дах. Для сілкавання нізкавольтных ланцугоў выкарыстоўваецца дапаможны рухавік-генератар.

Задняя падвеска — залежная, рысорна-пнеўматычная на 4-х пнеўмабалонах і паўэліптычных рысорах, з чатырма амартызатарамі і адным рэгулятарам палажэння кузава. Задні мост шарнірна звязаны з кузавам сістэмай з чатырох рэактыўных штангаў. Для гашэння ваганняў, якія ўзнікаюць пры руху тралейбуса па няроўнасцях дарогі, у падвесцы ўсталяваны чатыры разборных гідраўлічных амартызатара двухбаковага дзеяння тэлескапічнага тыпу. У пярэдняй падвесцы ўсталявана два амартызатара і два рэгулятара палажэння кузава. Колы — бяздыскавыя, прызначаныя для камерных шын.

Сядзенні размешчаныя па чатырохраднай схеме. Колькасць месцаў для сядзення — 30. Агульная пасажыраўмяшчальнасць — 114 чалавек.

Мадыфікацыі

Выпускаўся некалькіх мадыфікацыях:

АКСМ-101А ў Томску

Зноскі

  1. Тралейбусы родам з Беларусі // Пантограф : часопіс. — 2005. — № 1.
  2. Белкамунмаш // «Грузовик Пресс» : часопіс. — 2007. — № 5.

Cпасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Белкамунмаш
Катэгорыя·Тралейбусы Беларусі
Катэгорыя·Тралейбусы паводле алфавіта