wd wp Пошук:

Яўрэйскі каляндар

Яўрэйскі каляндар — штогадовы каляндар яўрэяў, афіцыйны каляндар у Ізраілі (разам з грыгарыянскім). Па гэтым календары святкуюць яўрэйскія святы, чытаюць адпаведныя часткі Торы ў сінагогах, адзначаюць дні нараджэння і дні памяці памерлых сваякоў, прастаўляюць даты на афіцыйных і камерцыйных дакументах.

Яўрэйскі каляндар ўяўляе рэлігійную і грамадзянскую сістэму датавання, заснаваную на месяцавых і сонечных цыклах. У календары, які выкарыстоўваецца сёння, дзень лічыцца ад заходу да заходу сонца, тыдзень уключае 7 дзён, месяц мае 29 або 30 дзён, і год мае 12 месяцавых месяцаў плюс прыблізна 11 дзён (або 353, 354, ці 355 дзён). Месяцы пачынаюцца толькі ў маладзік, як і Яўрэйскі Новы год. Яўрэйскі Вялікдзень — заўсёды ў поўню ў пачатку вясны.

Для таго каб прывесці каляндар у адпаведнасці з гадавым сонечным цыклам, трынаццаты месяц з 30 дзён дадаецца ў 3, 6, 8, 11, 14, 17, і 19 гады 19-гадовага цыкла. Таму высакосны год можа мець ад 383 да 385 дзён. Яўрэйскі каляндар, які выкарыстоўваецца сёння, быў прыняты прыкладна ў 4 ст. Ён грунтуецца на біблейскіх вылічэннях, які вызначаюць стварэнне свету ў 3761 да н. э.

Месяцы яўрэйскага календара

Месяц (у дужках — старая назва,
якая ўжыв. у Ветхім завеце)
Колькасць дзён
Нісан (Авіў)30
Іяр (Зіў)29
Сіван30
Тамуз29
Аў30
Элул29
Тышрэй (Эйтанім)30
Хешван (Мархешван, Буль)29 або 30
Кіслеў (Хіслеў)29 або 30
Тэвет29
Шват30
Адар29
Адар бет29

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Месяцы яўрэйскага календара
Катэгорыя·Яўрэйскі каляндар