wd wp Пошук:

Ястарфская культура

Ястарфская культура — прагерманская археалагічная культура жалезнага веку (600—300 гг. да н.э.[1]), распаўсюджаная на тэрыторыі Даніі і паўночнай Германіі. Эвалюцыянавала з лакальнага варыянту нардычнай бронзы. Суіснавала і межавала на поўдні з кельцкай латэнскай культурай. У V ст. да н.э. распаўсюдзілася на ніжні Рэйн, Цюрынгію і Сілезію. Усходні варыянт сінтэзу ястарфскай і познепаморскай культур паклаў пачатак пшэварскай культуры. Ястарфскі кампанент шырока прадстаўлены ў зарубінецкай культуры.

Зноскі

  1. Этнагенез ранніх славян Архівавана 22 лістапада 2007.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Даніі
Катэгорыя·Жалезны век