wd wp Пошук:

Юрый Віктаравіч Назараў

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Назараў. Юрый Віктаравіч Назараў (нар. 1962, Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, кіраўнік справамі Прэзідэнта Беларусі (з 2022), намеснік прэм’ер-міністра Беларусі (2020—2022).

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «Лясная гаспадарка», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародныя эканамічныя адносіны». З 1981 па 1982 г. працаваў лабарантам Беларускага тэхналагічнага інстытута ім. С. М. Кірава. З 1983 па 1988 г. працаваў ляснічым Зуброўскага лясніцтва, інжынерам па ахове лесу і паляўнічай фауны, галоўным ляснічым Горацкага лясгаса. У 1988—2001 гадах з’яўляўся выконваючым абавязкі дырэктара, дырэктарам Горацкага лясгаса. З 2001 па 2004 год займаў пасаду намесніка старшыні Камітэта лясной гаспадаркі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 2004 па 2010 г. — намесніка Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. У 2010—2013 гады з’яўляўся намеснікам Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 17 снежня 2013 г. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1090 прызначаны старшыней канцэрна «Беллеспаперапрам».

3 сакавіка 2020 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Беларусі[2].

16 жніўня 2022 года прызначаны кіраўніком справамі Прэзідэнта Беларусі[3].

Зноскі

  1. 1 2 https://naviny.by/new/20200303/1583226066-nazarova-naznachili-vice-premerom-lyashenko-osvobodili-ot-dolzhnosti
  2. Юрый Назараў назначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Беларусі(бел.)   (нявызн.)?. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 05.03.2020.
  3. Лукашэнка замяніў кіраўніка Упраўлення справамі, які летась заняў месца Шэймана
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Кіраўнікі справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горках
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь