wd wp Пошук:

Юры Ратас

Юры Ратас (эст.: Jüri Ratas, нар. 2 ліпеня 1978, Талін, ЭССР) — эстонскі палітык, старшыня Цэнтрысцкай партыі Эстоніі, з 23 лістапада 2016 па 26 студзеня 2021 займаў пасаду прэм’ер-міністра Эстоніі. З 18 сакавіка 2021 года спікер Рыйгікогу. З 2 красавіка 2007 да 23 лістапада 2016 года займаў пасаду другога віцэ-спікера Рыйгікогу, З лістапада 2005 года па сакавік 2007 года мэр горада Таліна.

Біяграфія

У 2002 годзе скончыў Талінскі тэхнічны ўніверсітэт, атрымаў ступень магістра эканомікі. У 2005 годзе скончыў інстытут права Тартускага ўніверсітэта, спецыяліст правазнаўства. Мэр Таліна з лістапада 2005 па сакавік 2007 года. Займаў пасаду віцэ-мэра з красавіка 2003 па кастрычнік 2004 і з сакавіка 2005 па лістапад 2005 года. З 5 лістапада 2016 года старшыня Цэнтрысцкай партыі Эстоніі.

У пачатку лістапада 2016 года было вынесена вотум недаверу ўраду Рыйваса, пасля шэрагу кансультацый эстонскі Рыйгікогу 23 лістапада зацвердзіў новым кіраўніком урада Юры Ратаса.

Зноскі

  1. Jüri Ratas // Eesti Spordi Biograafiline Leksikon Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jüri Ratas // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Jüri Ratas // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі гарадоў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таліне
Катэгорыя·Выпускнікі Талінскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Эстоніі
Катэгорыя·Асобы