wd wp Пошук:

Энрыка Дандала

Запыт «Энрыка Дандала» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.

Энры́ка Да́ндала (італ.: Enrico Dandolo; 1107 ці 1108 — май 1205) — 41венецыянскі дож.

Сярод іншых глаў Венецыянскай рэспублікі яго робіць адметным дзевяностагадовы ўзрост і слепата, якія не перашкодзілі яму быць выбраным і пакінуць заўважны след у гісторыі, у тым ліку паўплываўшы на зыход Чацвёртага крыжовага паходу і рабаванне Канстанцінопаля.

Біяграфія

Гюстаў Дарэ Энрыка Дандала бласлаўляе рыцараў

Энрыка Дандала паходзіў з уплывовай венецыянскай сям’і. Яго бацька Вітале быў саветнікам у 38-га дожа Вітале Мікіэля II. Яго дзядзька, які таксама насіў імя Энрыка Дандала, быў вышэйшым царкоўным саноўнікам у Венецыі. Да шасцідзесяцігадовага ўзросту будучы дож заставаўся ў цені сваіх сваякоў.

Першую значную ролю ў гісторыі Дандала адыграў у 11711172 гадах, калі ўрад Візантыйскай імперыі схапіў і кінуў у турмы тысячы венецыянцаў. Венецыянская рэспубліка рыхтавала карную экспедыцыю, аднак з прычыны пагрозы чумы яна не адбылася. Замест гэтага весці перамовы ў Канстанцінопаль паехалі два паслы, адным з якіх быў Дандала. На працягу некалькіх гадоў Энрыка выконваў пасольскія місіі, а ў 1183 годзе ён ізноў адправіўся ў Канстанцінопаль, каб дамовіцца пра аднаўленне Венецыянскага квартала ў горадзе.

Вядома, што Дандала аслеп на адно вока да таго, як стаў дожам. Ёсць дзве версіі: першая гаворыць пра тое, што яго асляпіў шклом візантыйскі імператар Мануіл Камнін у час пасольскай місіі ў 1171 годзе[1], іншая — што слепата стала следствам удару па галаве, атрыманага паміж 1176 і 1192 годам.

Тым не менш, у 1192 годзе Энрыка Дандала становіцца дожам.

Найбольшую гістарычную вядомасць прынёс дожу Чацвёрты крыжовы паход. У 1202 годзе ў Венецыі сабралася вялікая колькасць крыжакоў, якія павінны былі пераправіцца або ў Егіпет, або ў Палесціну. Сродкаў на аплату перавозкі морам у крыжакоў не было, многія накапілі даўгі ў Венецыі. Дандала прымусіў крыжакоў адправіцца ў паход у Далмацыю, дзе тыя 23 лістапада 1202 года захапілі горад Задар, асноўнага гандлёвага канкурэнта Венецыі.

Трохі пасля да Дандала і лідарам крыжакоў звярнуўся Аляксей IV Ангел, сын зрынутага візантыйскага імператара Ісака II. Ён пераканаў крыжакоў ісці на Канстанцінопаль. Такім чынам, першапачатковыя мэты Крыжовага паходу цалкам змяніліся ў бок, выгодны Дандала.


Пры ўзяцці Канстанцінопаля праявіў дзіўную адвагу. Венецыянскія маракі не адважваліся выцягнуць судны на бераг, і тады дож стаў на носе галеры побач са сцягам Святога Марка і крыкнуў людзям, каб яго першым высадзілі на сушу. Калі іншыя венецыянцы ўбачылі штандар Святога Марка і побач з ім галеру свайго дожа, адчулі сорам і перанялі яго прыклад.
Па ўспамінах Жафруа дэ Вілардуэна

'
Кенатаф Энрыка Дандала ў Святой Сафіі

13 красавіка 1204 года Канстанцінопаль быў узяты і разрабаваны. У тым жа годзе была заснавана Лацінская імперыя са сталіцай у Канстанцінопалі. Венецыя атрымала значныя каланіяльныя тэрыторыі і ўмацавала сваё эканамічнае становішча.

У маі 1205 года Энрыка Дандала захварэў і сканаў 1 чэрвеня 1205 года ва ўзросце 98 гадоў у Канстанцінопалі. Вестка пра яго смерць прыйшла ў Венецыю 20 ліпеня 1205 года. (Пра гэта згадваў пазней венецыянскі храніст Марына Сануда) (паводле іншых звестак: у жніўні).

Дожа пахавалі ў Канстанцінопалі ў Сафійскім саборы. Грабніца Дандала захавалася да нашых часоў.

Вілардуэн называе яго «чалавекам вельмі мудрым і доблесным».

Імя Энрыка Дандала насіў адзін з браняносцаў флоту Італіі.

Энрыка Дандала фігуруе ў квазігістарычным рамане Горана Петравіча «Аблога царквы Святога Спаса» (1997). Гістарычная паслядоўнасць падзей і кола іх удзельнікаў у гэтай кнізе хоць і захаваны, але цалкам пераасэнсаваны ў духу балканскага магічнага рэалізму. У прыватнасці, Дандала выведзены як адмоўны персанаж, чорны маг, які пакутуе ад таямнічай хваробы вачэй — «замаразі».

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Повесть о взятии Царьграда крестоносцами в 1204 году (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2016. Праверана 21 мая 2016.

Літаратура

Гл. таксама

Зноскі

  1. 978-0-9852902-9-0 Books | Bookwire (нявызн.). www.bookwire.com. Праверана 18 жніўня 2017.
Папярэднік:
Орыа Мастрап'етра
Венецыянскі дож
11921205
Пераемнік:
П'етра Дзіяні
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1100-я гады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1205 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Род Дандала
Катэгорыя·Кіраўнікі Венецыі
Катэгорыя·Сляпыя
Катэгорыя·Памерлі ў Стамбуле
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя
Катэгорыя·Удзельнікі Чацвёртага крыжовага паходу
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XIII стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Венецыі