wd wp Пошук:

Эль-Фалуджа

Эль-Фалуджа — горад у Іраку, у мухафазе Анбар.

Размешчаны прыкладна за 57 км на захад ад Багдада, на рацэ Еўфрат. Часта згадваецца як «горад мячэцяў» — у самім горадзе і бліжэйшых вёсках было пабудавана больш за 200 мячэцяў.

Фалуджа мае даўнюю гісторыю, аднак шырокую міжнародную вядомасць атрымала толькі ў 1991 годзе падчас аперацыі «Бура ў пустыні» і асабліва ў 2003—2004 гадах падчас Іракскай вайны.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гарады Ірака
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных