wd wp Пошук:

Экстракляса

Экстракляса — спаборніцтва паміж прафесійнымі футбольнымі клубамі Польшчы, найвышэйшае ў польскай сістэме футбольных ліг. Пераможца Экстраклясы аб’яўляецца чэмпіёнам Польшчы па футболе.

Гісторыя

Стварэнне польскай футбольнай лігі

У снежні 1926 году ў Варшаве, адбылася сустрэча прадстаўнікоў шэрагу польскіх клубаў. Мэтай гэтай сустрэчы было абмеркаванне магчымасці стварэння прафісійнай лігі па футболе. Невядома, хто прыдумаў ідэю лігі. На сустрэчы было прынята рашэнне, што ліга, больш практычны варыянт правядзення чэмпіяната, чым практыкаваўшыся да гэтага часу двухступеньчаты фармат рэгіянальных гульняў, і выніковы нацыянальны фінал.

Да жаху прадстаўнікоў клубаў, ФФП не спадабалася ідэя лігі і Асацыяцыя хацела сарваць яе утварэнне. Тым не менш, аказалася, што практычна ўсе, акрамя аднаго з польскіх клубаў падтрымалі гэтую ідэю. Рашэнне аб стварэнні лігі было прынята незалежна ад Федырацыі футбола. У канцы лютага 1927 года, на пасяджэнні Федырацыі футбола Польшчы ў Варшаве, яе службовыя асобы адкрыта выступілі супраць фарміравання лігі, але клубы, падтрыманыя генераламі з польскай арміі (якая, пасля майскага перавароту 1926 года гуляла ключавую ролю ва ўсіх аспектах грамадскага жыцця), прыступілі да фарміравання лігі. Стварэнне Лігі было абвешчана 1 сакавіка 1927 года.

Чэмпіёны Экстраклясы

Звесткі прыведзеныя па выніках сезона 2021/22[1].

Тытулы Клуб Чэмпіёнскія сезоны
15Легія Варшава‎1955, 1956, 1968/69, 1969/70, 1993/94, 1994/95, 2001/02, 2005/06, 2012/13, 2013/14, 2015/16, 2016/17, 2017/18, 2019/20, 2020/21
14Гурнік Забжэ
Рух Хожаў
1957, 1959, 1961, 1962/63, 1963/64, 1964/65, 1965/66, 1966/67, 1970/71, 1971/72, 1984/85, 1985/86, 1986/87, 1987/88
1933, 1934, 1935, 1936, 1938, 1951, 1952, 1953, 1960, 1967/68, 1973/74, 1974/75, 1978/79, 1988/89
15Вісла Кракаў1927, 1928, 1949, 1950, 1977/78, 1998/99, 2000/01, 2002/03, 2003/04, 2004/05, 2007/08, 2008/09, 2010/11
8Лех Познань1982/83, 1983/84, 1989/90, 1991/92, 1992/93, 2009/10, 2014/15, 2021/22
5Краковія1921, 1930, 1932, 1937, 1948
4Погань Львоў
Відзаў Лодзь
1922, 1923, 1925, 1926
1980/81, 1981/82, 1995/96, 1996/97
2Варта Познань
Палонія Варшава
Палонія Бытам
ЛКС Лодзь
Сталь Мелец
Шлёнск Уроцлаў
Заглэмбе Любін
1929, 1947
1946, 1999/2000
1954, 1962
1958, 1997/98
1972/73, 1975/76
1976/77, 2011/12
1990/91, 2006/07
1Гарбарнія Кракаў
Шамберкі Бытам
Пяст Глівіцы

1931
1979/80
2018/19

Тлустым вылучаны каманды, якія прымаюць удзел у Экстраклясе ў сезоне 2022/23.

Зноскі

  1. Чэмпіёны Экстракласы (90minut.pl) (польск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Футбол у Польшчы
Катэгорыя·Нацыянальныя футбольныя чэмпіянаты