wd wp Пошук:

Шкло

Шкляныя колбы

Шкло, цвёрды аморфны неарганічны матэрыял, які атрымоўваецца праз хуткае астуджэнне расплаву без яго крышталізацыі. На ўзроўні атамаў цвёрдае шкло захоўвае аморфную структуру, пазбаўленую далёкага парадку, уласцівую вадкасцям. Шкло крохкае і анізатропнае. Пры награванні яно паступова размякчаецца і не мае акрэсленай тэмпературы плаўлення.

Да шклоўтвараючых адносяць тыя неарганічныя рэчывы, якія пры досыць хуткім астуджэнні расплаву не крышталізуюцца, а дубянеюць, захоўваючы аморфную будову. Звычайна расплавы шклоўтвараючых рэчываў маюць больш высокую глейкасць у параўнанні з расплавамі нешклоўтвараючых рэчываў[1].

Шклоўтвараючыя рэчывы

Да шклоўтвараючых рэчываў адносяць:

Простыя рэчывы:

Аксіды:

Фтарыды:

і інш.

Некаторыя віды шкла

У залежнасці ад асноўнага шклоўтвараючага рэчыва, якое выкарыстоўвалася, шкло бывае аксідным (сілікатнае, кварцавае, германатнае, фасфатнае, баратнае), фтарыдным, сульфідным і г. д.

Базавы метад атрымання сілікатнага шкла гэта награванне сумесі кварцавага пяску (SiO2), соды (Na2CO3) і вапняку або крэйды (CaCO3). У выніку атрымоўваецца хімічны комплекс з складам Na2O*CaO*6SiO2. У прамысловыя маркі шкла звычайна ўваходзяць злучэнні магнію і алюмінію.

Кварцавае шкло атрымоўваюць плаўленнем крэмнязёмнай сыравіны высокай чысціні (звычайна кварцыт, горны крышталь), яго хімічная формула — SiO2. Кварцавае шкло можа быць таксама прыроднага паходжання, яно ўтвараецца пры трапленні маланкі ў паклады кварцавага пяску.

Адрозніваюць асобныя віды шкла паводле сферы яго ўжытку:

Гл. таксама

Зноскі

  1. Скло неорганічне. Українська радянська енциклопедія: У 12 т. 2-е вид. – К.: Головна редакція Української радянської енциклопедії. т.10. 1983. – 543с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Істотныя артыкулы
Катэгорыя·Шкло