wd wp Пошук:

Шанлыўрфа

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Шанлыўрфа (значэнні). Шанлыўрфа (турэцк.: Şanlıurfa) — горад у паўднёва-ўсходняй Турцыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Шанлыўрфа. Да 1984 — Урфа, прыстаўка «шанлы-» (літ.: слаўны, дастойны) дададзеная турэцкім парламентам ў знак прызнання подзвігу гараджан падчас вайны за незалежнасць.

Месца вядомае з 9 тыс. да н.э. Лічыцца, што Урфа можа быць біблейскім горадам Ур, што пацвярджаецца яе блізасцю да сяла Харан (дзе па легендзе нарадзіўся Аўраам). Урфа таксама вядомая як месца нараджэння біблейскага персанажа Іова. Урфа радзіма многіх знакамітых людзей, у т.л. курдскага лідара Абдулы Аджалана.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Турцыі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта