wd wp Пошук:

Чэмпіянат свету па снукеры 1985

Чэмпіянат свету 1985 (англ.: World Snooker Championship 1985, таксама вядомы як Embassy World Snooker Championship 1985 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 12 па 28 красавіка 1985 года на арэне тэатру Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 48-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Кампанія Embassy у чарговы раз спансавала турнір. Прызавы фонд турніру склаў £250,000, з якіх £60,000 атрымаў пераможца.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Чэмпіянат свету па снукеры
Катэгорыя·1985 год у снукеры
Катэгорыя·Красавік 1985 года