wd wp Пошук:

Чарлз Гловер Баркла

Запыт «Баркла» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.

Чарлз Гловер Баркла (англ.: Charles Glover Barkla; 7 чэрвеня 1877 — 23 кастрычніка 1944, Эдынбург, Шатландыя) — англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1917).

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Уіднес у паўночна-англійскім графстве Ланкашыр (у дадзены момант горад уваходзіць у графства Чэшыр) у сям’і служачага хімічнай кампаніі. Вучыўся ў ліверпульскім інстытуце, прыватнай школе для хлопчыкаў, і Ліверпульскім універсітэце. Пасля атрымання магістарскага дыплома па фізіцы ў 1899 г. пад кіраўніцтвам Олівера Лоджа ён атрымаў даследчую стыпендыю ў Кавендышскай лабараторыі ў Кембрыджскім універсітэце. У 1899—1902 гг. працаваў пад кіраўніцтвам Дж. Дж. Томсана, а ў 1902 г. вярнуўся ў Ліверпуль. У 1909 г. Баркла заняў месца прафесара фізікі Каралеўскага каледжа ў Лонданскім універсітэце. У 1913 г пераехаў у Эдынбург і пачаў загадваць кафедрай натурфіласофіі ў Эдынбургскім універсітэце, якой кіраваў да самай смерці ў 1944 г. У 1907 г Баркла ажаніўся з Мэры Эстэр Коўэл. У іх нарадзіліся два сыны і дачка.

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 1 2 Charles Glover Barkla // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі 23 кастрычніка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1877 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Фізікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Эдынбургу
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэшыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства