wd wp Пошук:

Чан Кайшы

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Чан Кайшы (дакладней Дзян Цзешы, 31 кастрычніка 1887, Сікоу, павет Фэнхуа, Чжэцзян, каля Нінбо — 5 красавіка 1975) — ваенны і палітычны дзеяч Кітая, які ўзначаліў Гаміньдан ў 1925 г. пасля смерці Сунь Ятсена. Сын — Цзян Цзінго.

Біяграфія

Скончыў ваенныя акадэміі ў Баадзіне і Токіа. У 1-й палове 20-х гг. выступаў на баку Сунь Ятсена. У якасці галоўнакамандуючага Нацыянальна-рэвалюцыйнай арміі ўдзельнічаў у Паўночным паходзе 1926-27 гадоў. Чан Кайшы парваў з камуністамі і ў сакавіку 1927 абвясціў аб стварэнні свайго ўрада ў Нанкіне, які неўзабаве быў прызнаны нацыянальным урадам Кітая. Пасля нападу Японіі 7 ліпеня 1937 года на Кітай стварыў адзіны антыяпонскі нацыянальны фронт, у аснову якога было пакладзена пагадненне Камуністычнай партыі Кітая (КПК) і Гаміньдана аб сумесных дзеяннях.

2 жніўня 1943 года ў Чунцыне, куды Чан Кайшы перанёс рэзідэнцыю свайго ўрада пасля японскай акупацыі Нанкіна, памёр прэзідэнт нацыянальнага ўрада Кітая Лінь Сен. 13 верасня 1943 года Чан Кайшы быў абвешчаны прэзідэнтам цэнтральнага выканаўчага камітэта Гаміньдана. У кастрычніку адбылася цырымонія яго інаўгурацыі. У лістападзе 1943 года Чан прыняў удзел у Каірскай канферэнцыі, дзе ён, прэзідэнт ЗША Ф. Д. Рузвельт і прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі У.Черчыль падпісалі Каірскую дэкларацыю, сфармулявалі ваенную дактрыну саюзнікаў на Далёкім Усходзе. 17 мая 1945 года Чан Кайшы быў абраны цзун-цзаем (генеральным дырэктарам) Гаміньдана.

Пасля капітуляцыі Японіі (2 верасня 1945) адхіліў прапанову КПК аб стварэнні кааліцыйнага ўрада і ў чэрвені 1946 года развязаў новую грамадзянскую вайну.

Зноскі

  1. 1 2 Chiang Kai-shek // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Chiang Kai-shek // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Chiang Kai-shek // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11867580X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 29 лістапада 2019.
  6. Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China — 6 — USA: OUP, 2000. — P. 751. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Кіраўнікі Кітайскай Рэспублікі
Катэгорыя·Удзельнікі япона-кітайскай вайны (1937—1945)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Военачальнікі Кітая
Катэгорыя·Чалавек года па версіі часопіса «Time»
Катэгорыя·Палітыкі-эмігранты
Катэгорыя·Генералісімусы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Кітайскай Рэспублікі
Катэгорыя·Эра мілітарыстаў у Кітаі
Катэгорыя·Члены Выканкама Камінтэрна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага льва
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (легіянеры)
Катэгорыя·Кіраўнікі Кітая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Добразычлівых аблокаў
Катэгорыя·Лідары краін-удзельніц Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэзідэнты
Катэгорыя·Члены Гаміньдана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Серафімаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чалавек года па версіі часопіса «Time»
Катэгорыя·Памерлі 5 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Тайбэі