wd wp Пошук:

Цяжкі танк

Савецкі цяжкі танк КВ-2
Нямецкі цяжкі танк Тыгр

Ця́жкі танктанк, які мае баявую масу звыш 30 тон і ўзброены некалькімі гарматамі розных калібраў і кулямётамі. Цяжкія танкі прызначаліся для ўзмацнення агульнавайсковых злучэнняў пры прарыве моцна ўмацаванай абароны праціўніка і атакі яго ўмацаваных раёнаў.

Акрамя дадзенай класіфікацыі існавалі класіфікацыі танкаў па ўзбраенні і іх тактычнаму прызначэнні. Першапачаткова ў Германіі, а пасля ў ЗША і Вялікабрытаніі, ужывалася класіфікацыя танкаў па калібры асноўнай зброі. Згодна з такой класіфікацыяй да цяжкіх танкаў адносіліся танкі з гарматамі ад 75 міліметраў і больш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Цяжкія танкі
Катэгорыя·Тэорыя танка