wd wp Пошук:

Цвінгер

Цвінгер з вышыні птушынага палёту. На заднім плане Эльба і опера Земпера, на пярэднім драматычны тэатр.

Цвінгер (ням.: Zwinger) — адно з самых прыгожых месцаў у Дрэздэне, уяўляе сабой комплекс з чатырох будынкаў. Назва паходзіць ад яго месцазнаходжання, у сярэднявеччы цвінгерам называлі частку крэпасці паміж вонкавай і ўнутранай крапаснымі сценамі. Першы будынак Дрэздэнскага цвінгера быў узведзены паміж крапаснымі сценамі горада. Зараз тут знаходзяцца розныя музеі, сярод якіх найбольш вядомая Дрэздэнская карцінная галерэя.

Пачатак быў пакладзены ў 1709 г., калі было збудавана драўлянае збудаванне, падобнае на амфітэатр. Яно атачала плошчу, на якой саксонскае дваранства праводзіла свае святы і турніры. З каменя, у стылі барока, тры бакі Цвінгера былі пабудаваныя да 1732 года нямецкім архітэктарам Матэўсам Даніэлем Пёпельманам. Чацвёрты бок архітэктурнага ансамбля, спраектаваны Готфрыдам Земперам, быў узведзены ў 1847-55 гадах.

Музеі Цвінгера

Галерэя

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі Дрэздэна
Катэгорыя·Славутасці Дрэздэна