wd wp Пошук:

Царква Святога Кірылы Тураўскага і Усіх Святых Апекуноў Беларускага Народа

Царква Святога Кірылы Тураўскага і Усіх Святых Заступнікаў Беларускага Народа — драўляны грэка-каталіцкі храм у раёне Паўночны Фінчлі ў Лондане. Царква стала першым драўляным храмам у Лондане пасля Вялікага пажару 1666 г. Таксама першая ў Лондане пабудаваная каталіцкая царква візантыйскага абраду, першы ў Заходняй Еўропе мемарыял ахвярам Чарнобыльскай катастрофы, першая беларуская грэка-каталіцкая царква, пабудаваная па-за межамі краіны.

Гісторыя

З пачатку існавання Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане ў 1947 годзе беларусы маліліся ў Марыйным доме, бо сваёй асобнай царквы тут не было. Архітэктар Цзыўай Со, які жыў побач, прыняў тут хрост. Ён зацікавіўся беларускай архітэктурай, атрымаўшы замову на пабудову царквы. Дзеля гэтага ездзіў у Беларусь, каб вывучаць мясцовае дойлідства.

Блаславенне кутняга каменя будучай царквы Святога Кірылы Тураўскага і Усіх Святых Апекуноў Беларускага Народа. Лондан, 7 лютага 2016 г.
Пасля ўзвядзення сцен і даху (чэрвень 2016).

Будаўніцтва пачалося ў лістападзе 2015 г., закладка фундамента была завершана ў студзені 2016 г. і кутні камень, прывезены з касцёла Святой Тройцы былога кляштара айцоў Марыян у Друі,[1] быў пакладзены 7 лютага 2016 г. у час цырымоніі, якую ўзначалілі апостальскі нунцый арцыбіскуп Антоніа Меніні і біскуп украінскай каталіцкай епархіі ў Лондане Глеб Ланчына.

Царкуву асвяцілі ў снежні 2016 года. Унутры змясціліся каля сямідзесяці чалавек — большасць беларусаў, але ня толькі. Таму набажэнства асвячэння царквы вялі на трох мовах: беларускай, украінскай і англійскай. Пасля літургіі ўнучка Якуба Коласа Марыя Міцкевіч расказала пра дзейнасць дабрачыннага фонду «Сакавік», які займаецца дапамогаю пацярпелым ад Чарнобыльскай аварыі[2].

Архітэктура

Дызайн царквы грунтуецца на традыцыі драўляных цэркваў Беларусі і беларускага барока.[3]

Архітэктар Цзыўай Рафаэль Со атрымаў узнагароду Каралеўскага інстытуту брытанскіх архітэктараў за праект беларускай царквы[2]. У 2018 годзе Беларуская ўніяцкая царква ў Лондане перамагла ў катэгорыі «Найлепшы рэлігійны будынак» на Сусветным архітэктурным фестывалі ў Амстэрдаме[4].

Зноскі

  1. «Камень з Друі стаўся краевугольным для беларускай царквы ў Лондане». Krynica.info, 8 лютага 2016.
  2. 1 2 svaboda.org
  3. So, Tzswai. «Remembering Chernobyl: A New Chapel for London’s Belarusian Catholics». Oremus: Westminster Cathedral Magazine Архівавана 24 сакавіка 2016. (196): 20.
  4. svaboda.org

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар Кірылы Тураўскага
Катэгорыя·Храмы Лондана
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Барнет (бора Лондана)
Катэгорыя·Драўляныя храмы
Катэгорыя·Беларускія грэка-каталіцкія храмы ў Вялікабрытані
Катэгорыя·З’явіліся ў 2016 годзе
Катэгорыя·Беларусы ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты