wd wp Пошук:

Хіна

Хіна (гавай. Hina, літаральна “дзяўчына”) — багіня ў палінезійскай міфалогіі. Таксама вядомая як Сіна, Хіна-Хавае і Хіна-моту-аіну.

У гавайскай міфалогіі Хіна з’яўлялася багіняй Месяца. Згодна паданню, яна стамілася жыць сярод людзей, паляцела на Месяц і стала яго багіняй.

У маарыйскай, самоанскай, таіцянскай міфалогіі імя Хіны звычайна звязана з богам-вугром. Так, таіцяне лічылі, што Хіна першапачаткова была жонкай бога-вугра, але пакінула яго дзеля Маўі. Бог-вугар уварваўся ў хату Маўі, і той падманам забіў яго. З пахаваных кавалкаў вугра выраслі першыя какосавыя пальмы. У маарыйскай міфалогіі Хіна была згвалтаваная бацькам усіх вугроў. Яе муж Тамі забіў рыбіну, рассек на кавалкі, з якіх нарадзіліся марскія і рачныя вугры, а таксама іншыя рыбы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Багі паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Палінезійская міфалогія
Катэгорыя·Багі