wd wp Пошук:

ХК Слован Браціслава

Хаке́йны клуб «Сло́ван Брацісла́ва» (славацк.: Hokejový klub Slovan Bratislava) — прафесійны славацкі хакейны клуб з Браціславы, створаны ў 1921 годзе; 8-разовы чэмпіён Славакіі (апошнім разам у 2012). З 2012 года выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе (КХЛ). Хатнія матчы клуб праводзіць на арэне імя Ондрая Непелы, вядомай таксама як Слоўнафт-арэна.

Каманда шматразова ўдзельнічала ў еўракубках: Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў 1979/80, Еўралізе (1996/97 — 1999/2000), Кантынентальным кубку (2000/01, 2002/03, 2003/04), «новым» Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў (у Славакіі і Чэхіі таксама вядомым як Super six; 2006, 2008), Лізе чэмпіёнаў 2008/09, а таксама European Trophy (2011—2013).

Гісторыя

Хатняя арэна «Слована» — зімовы стадыён імя Ондрая Непелы

У 1919 годзе паўстаў спартыўны клуб «1 ЧШК Браціслава», які займаўся падрыхтоўкай футбалістаў. У 1921 годзе было створана яго хакейнае падраздзяленне. Першую гульню хакеісты «Браціславы» правялі ў снежні 1924 года з Венерам з Вены, саступіўшы 1:6.

У 1939 годзе клуб змяніў назву на «ХК Слован»[1] і выступаў пад гэтай назвай да 1948 года. З 1949 па 1952 гады клуб называўся Sokol NV. З 1953 года клубу была вернута назва «Слован».

Пасля Другой сусветнай вайны «Слован» доўгі час быў адзіным прадстаўніком Славакіі ў вышэйшым чэхаславацкім дывізіёне, аднойчы станавіўся чэмпіёнам (сезон 1978—1979) і некалькі разоў — віцэ-чэмпіёнам[1].

Пасля падзелу Чэхаславакіі «Слован» стаў выступаць у Славацкай экстралізе, дзе 8 разоў станавіўся чэмпіёнам[1].

На міжнароднай арэне славакі тройчы запар выйгравалі кубак Шпенглера (1972—1974) і аднойчы — Кантынентальны кубак (2003—2004). 30 верасня 2008 года «Слован» упершыню сустрэўся з клубам, які прадстаўляе НХЛ. У выставачным матчы славацкая каманда саступіла клубу «Тампа Бэй Лайтнінг» 2:3 (па булітах). З 2011 «Слован» удзельнічае і ў Еўрапейскім кубку[1].

У сакавіку 2012 года «Слован» пакінуў нацыянальны чэмпіянат дзеля выступлення ў міжнароднай Кантынентальнай хакейнай лізе (КХЛ)[2]. 21 чэрвеня 2012 «Слован» быў афіцыйна прыняты ў КХЛ, стаўшыся ў ёй найстарэйшым клубам.

Дасягненні

Нацыянальныя

Славацкая экстраліга

Чэхаславацкая першая хакейная ліга

Славацкая хакейная ліга

1-я славацкая нацыянальная хакейная ліга

Міжнародныя

Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў

Кантынентальны кубак

Кубак Шпенглера

Зноскі

  1. 1 2 3 4 História klubu(славацк.)  (недаступная спасылка). hcslovan.sk (22 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2017. Праверана 22 сакавіка 2017.
  2. The Slovakian candidate (нявызн.) (недаступная спасылка). khl.ru (29 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2020. Праверана 22 сакавіка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Хакейныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Клубы КХЛ
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Спорт у Браціславе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра хакейныя клубы без лагатыпаў
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (пазначана ў Вікідадзеных: P373)
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Хакейныя клубы Славакіі