Фі́ліп Ву́янавіч (чарнагор.: Филип Вујановић, Filip Vujanović [fîlip ʋǔjanɔʋit͡ɕ]; нар. 1 верасня 1954, Бялград, НРС, ФНРЮ) — прэзідэнт Чарнагорыі (2003—2018).
У 1978 годзе скончыў курс юрыдычнага факультэта Бялградскага ўніверсітэта.
З сакавіка 1978 года па лістапад 1980 года — супрацоўнік муніцыпальнай і акруговай пракуратуры ў Бялградзе.
З лістапада 1980 года па студзень 1981 года — сакратар суда ў акруговым судзе Цітаграда.
У 1982—1993 гадах займаўся адвакацкай дзейнасцю.
З сакавіка 1993 года па май 1995 года — міністр юстыцыі Чарнагорыі.
У 1995—1998 гадах — міністр унутраных спраў Чарнагорыі.
З 5 лютага 1998 года па 5 лістапада 2002 года — Старшыня Урада Чарнагорыі.
З 5 лістапада 2002 года — старшыня Скупшчыны Чарнагорыі.
11 мая 2003 года абраны Прэзідэнтам Чарнагорыі.
З 22 мая 2003 года — прэзідэнт Чарнагорыі.
У маі 2006 года была абвешчана незалежнасць Чарнагорыі.
7 красавіка 2013 года — на выбарах набраў 51,2 % галасоў і быў пераабраны прэзідэнтам на новы тэрмін.
Жанаты, трое дзяцей. Сын — Даніла, дочкі — Таццяна і Ніна[1].