wd wp Пошук:

Франсуа Тамбалбай

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тамбалбай. Франсуа Тамбалбай або Нгарта Тамбалбай (фр.: François (N’Garta) Tombalbaye; 15 чэрвеня 1918, Басада — 13 красавіка 1975, Нджамена) — чадскі палітычны дзеяч, першы Прэзідэнт Рэспублікі ў 1960—1975 гадах.

Біяграфія

Нарадзіўся 15 чэрвеня 1918 года ў вёсцы Басада (паблізу Кумары) прэфектуры Сярэдні Шары ў паўднёвай частцы французскай калоніі Чад ў сям’і этнічнай групы сара. Скончыў сярэднія школы ў Форт-Аршамба (цяпер Сарх) і ў Бразавілі (Французскае Конга). У 1942 годзе пачаў сваю кар’еру як школьны настаўнік у школах сталіцы калоніі Форт-Ламі (цяпер Нджамена) і Форт-Аршамба, адначасова займаючыся прыватным прадпрымальніцтвам. Высунуўся як прафсаюзны актывіст. У 1946 годзе быў абраны тэрытарыяльным дарадцам — членам Тэрытарыяльнай асамблеі французскай заморскай тэрыторыі Чад. У 1947 годзе ўдзельнічаў у стварэнні Прагрэсіўнай партыі Чада — секцыі Дэмакратычнага аб’яднання Афрыкі і стаў адным з яе лідараў. У 1951 годдзе склаў паўнамоцтвы тэрытарыяльнага дарадцы. У 1952 годзе ўвайшоў у Вялікі савет Французскай Экватарыяльнай Афрыкі. У 1952 годзе Тамбалбай стаў адным з заснавальнікаў і ўзначаліў Саюз аўтаномных прафсаюзаў Чада. Адначасова ў 1952—1959 гадах быў кіраўніком Крэдытнага таварыства Экватарыяльнай Афрыкі і службы пошты і тэлеграфа, затым стаў кіраўнікам таварыства радыёвяшчання Французскіх заморскіх тэрыторый (Бразавіль). У 1957—1959 гадах — віцэ-прэзідэнт Урадавага савета Французскай Экватарыяльнай Афрыкі.

З 11 жніўня 1960 года — Прэзідэнт незалежнай Рэспублікі Чад. Пасля атрымання Чадам незалежнасці ўвёў у краіне аднапартыйную сістэму. Унутраная палітыка Тамбалбая на пасадзе прэзідэнта прывяла да значнага росту сацыяльнай і міжэтнічнай напружанасці, стварэнню некалькіх моцных груп ўзброенай апазіцыі, эскалацыі грамадзянскай вайны, і скончылася ваенным пераваротам 13 красавіка 1975, у выніку якога ён загінуў.

Зноскі

  1. 1 2 François Tombalbaye // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 N’Garta Tombalbaye // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 N’Garta Tombalbaye // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Прэзідэнты Чада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 13 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Французскай Экватарыяльнай Афрыцы