wd wp Пошук:

Форзац

Фо́рзац (ням.: Forsatz) — складзены папалам ліст паперы, змяшчаемы паміж пераплётнай накрыўкай і блокам кнігі.

Форзац злучае блок кнігі з накрыўкай і абараняе крайнія лісты ад забруджвання. Адначасова форзац з’яўляецца элементам афармлення. Унутраны ліст форзаца прыклейваецца да крайняга ліста (сшытка), а знешні — да ўнутранага боку пераплётнай накрыўкі кнігі.

Форзац па афармленні можа быць простым (белым або каляровым), аздобленым дэкаратыўным малюнкам або арнаментам, тэматычным (адлюстроўвае тэматыку кнігі). Часам на форзацы адлюстроўваюць карты, фотаздымкі, цытаты і іншую інфармацыю па зместу кнігі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Кнігі