wd wp Пошук:

Фердынанд IV Габсбург

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Фердынанд IV.

Фердынанд IV (ням.: Ferdinand IV; 8 верасня 1633, Вена — 9 ліпеня 1654, Вена) — Рымскі кароль з 1653 года, намінальны кароль Чэхіі c 1646 года і Венгрыі з 1647 года. Сын імператара Фердынанда III і яго першай жонкі Марыі Ганны, народжанай прынцэсы Іспанскай.

Біяграфія

Імператрыца Марыя Ганна з сынам Фердынандам

Эрцгерцаг Франц Фердынанд быў старэйшым сынам у сям’і імператара Фердынанда III і Марыі Ганны Іспанскай. Меў дзвюх сясцёр і трох братоў (выжыў толькі эрцгерцаг Леапольд). Па маці — унук іспанскага караля Філіпа III і Маргарыты, народжанай эрцгерцагіні Аўстрыйскай.

У 1646 годзе ва ўзросце 13 гадоў абраны каралём Чэхіі, але фактычна не кіраваў.

У наступным годзе абраны каралём Венгрыі, каранацыя адбылася 16 чэрвеня ў Браціславе.

Вялікім палітычным поспехам імператара Фердынанда III стала абранне старэйшага сына рымскім каралём, якое адбылося 31 мая 1654 года. Фердынанд IV быў каранаваны ў Рэгенсбургу 18 чэрвеня таго ж года. Аднак 20-гадовы юнак заразіўся воспай і памёр 9 ліпеня 1654 года ў Вене. Пахаваны ў сямейным магільным склепе Габсбургаў.

Імператар цяжка перажываў смерць старэйшага сына, якая мела і сур’ёзныя палітычныя наступствы. Дамагчыся абрання Леапольда, малодшага брата памерлага Фердынанда IV, рымскім каралём змаглі толькі ў 1658 годзе. Але да таго часу ў 1657 годзе сканаў і сам імператар Фердынанд III.

Планаваўся шлюб паміж Фердынандам IV і іспанскай прынцэсай Марыяй Тэрэзіяй, старэйшай дачкой Філіпа IV, які не адбыўся з-за смерці прынца. Марыя-Тэрэзія пазней стала жонкай свайго кузена караля Францыі Людовіка XIV.

Зноскі

  1. 1 2 Ferdinand IV // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Ferdinand IV. // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 6. — S. 190.

Літаратура

Папярэднік:
Фердынанд III
Рымскі кароль
1653—1654
Пераемнік:
Леапольд I
Папярэднік:
Фердынанд III
Кароль Чэхіі (намінальна)
1646—1654
Пераемнік:
Леапольд I
Папярэднік:
Фердынанд III
Кароль Венгрыі (намінальна)
1647—1654
Пераемнік:
Леапольд I
Папярэднік:
Елізавета Лукрэцыя Цешынская
герцаг Цешынскі
1653—1654
Пераемнік:
Фердынанд III
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 верасня
Катэгорыя·Род Габсбургаў
Катэгорыя·Каралі рымскія
Катэгорыя·Памерлі 9 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Габсбургі
Катэгорыя·Памерлі ад воспы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1633 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Каралі венгерскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Памерлі ў 1654 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Імператарскім склепе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралі чэшскія