wd wp Пошук:

Фаэнца

Фаэнца (італ.: Faenza, эміл.-ром.: Fënza) — італьянскі горад, які даў назву фаянсу. Размешчаны ў вобласці Эмілія-Раманья, на рацэ Ламоне, прыкладна за 50 км на паўднёвы ўсход ад Балонні.

Вытворчасць керамікі

З часоў Сярэднявечча Фаэнца з’яўляецца буйным цэнтрам вытворчасці керамікі (у прыватнасці, маёлікавых вырабаў). Залаты век гэтай вытворчасці прыйшоўся на эпоху Адраджэння (XV—XVI стагоддзі). Ад назвы гэтага горада атрымаў сваю назву фаянс. У XVII стагоддзі надыходзіць спад вытворчасці керамікі, і дзейнымі застаюцца толькі нешматлікія вытворчасці, у тым ліку ў Фаэнцы. Характэрнай прыкметай фаэнцкай маёлікі з’яўляюцца дробныя ўзоры на сінім фоне на шырокіх плоскіх бартах выраба. У 1908 годзе ў Фаэнцы заснаваны Міжнародны музей керамікі.

Вядомывя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
  2. Popolazione Residente al 1° Gennaio 2018ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Эміліі-Раманьі
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Камуны правінцыі Равена
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных