wd wp Пошук:

ФК Еўраэкспарт Высокае

«Еўраэкспарт»беларускі аматарскі футбольны клуб з Высокага Брэсцкай вобласці. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі. Свае хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Колас» у горадзе Камянец.

Гісторыя

Клуб быў заснаваны ў 2020 годзе. У сезоне 2020 выступаў у чэмпіянаце Брэсцкай вобласці, а на наступны год заявіўся ў Другую лігу.

У першым туры Другой лігі матч з бярозаўскім «Крэчатам» завяршыўся з лікам 0:0. Спачатку «Крэчат» паскардзіўся на незарэгістраванага іграка ў саперніка і атрымаў тэхнічную перамогу 3:0. Пасля «Еўраэкспарт» знайшоў у «Крэчата» дакладна такога ж іграка. У выніку, абедзвюм камандам залічаны тэхнічныя паражэнні[1].

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2020Чэмпіянат Брэсцкай вобласці (Д4)818521131–5717
2021Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3)814121114–7351/128 фіналу
Другая — Брэсцкі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3)1620024–9
2022Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3)31042420–24141/128 фіналу
Другая — Брэсцкі дывізіён — Фінальны этап (Д3)6101098–463

Зноскі

  1. Футбол. Вторая лига. В матче “Кречет” — “Евроэкспорт” обоим командам засчитано техническое поражение(руск.) . Прессбол (15 чэрвеня 2021). Праверана 13 жніўня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2020 годзе
Катэгорыя·Спорт у Камянецкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Высокае
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта