wd wp Пошук:

Улі Маўрэр

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маўрэр. Улі Маўрэр (ням.: Ueli Maurer, нар. 1 снежня 1950, Вецыкан) — швейцарскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Дэпутат парламента Цюрыха ў 1983—1991, у 1990—1991 яго старшыня. Дэпутат Нацыянальнага савета Швейцарыі з 1991. Член Федэральнага савета, начальнік дэпартамента абароны, грамадзянскай абароны і спорту Швейцарыі з 2009. Член Швейцарскай народнай партыі, яе старшыня ў 1996—2008. Яго абранне ў Федэральны савет суправаджалася шматлікімі скандаламі. Кандыдатура Маўрэра, які мае рэпутацыю нацыяналістычна арыентаванага палітыка, выклікала пярэчанне з боку ліберальна арыентаванай грамадскасці. Аднак, з мінімальнай колькасцю галасоў, якія патрабуюцца для абрання, прайшоў у Федэральны савет, як сябра партыі, якая мае самае вялікае прадстаўніцтва ў цяперашнім парламенце краіны. Віцэ-прэзідэнт Швейцарыі у 2012 і 2018, прэзідэнт Швейцарыі у 2013 і 2019.

Зноскі

  1. Ueli Maurer // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Historische Lexikon der Schweiz, Dictionnaire historique de la Suisse, Dizionario storico della SvizzeraBern: 1998.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1023936070 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Дэпутаты Нацыянальнага савета Швейцарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў кантоне Цюрых
Катэгорыя·Палітыкі Швейцарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэзідэнты Швейцарыі