У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Садоўскі.
Уладзімір Садоўскі (нар. 1987[1]) — беларускі пісьменнік-фантаст і краязнавец з Маладзечна.[2].
Скончыў энергафак БНТУ (2009). Вядомы краязнаўчымі артыкуламі, у тым ліку на парталах kraj.by і tut.by, і зомбі-хорарам «1813», які ў 2017 годзе трапіў ў лонг-ліст прэміі Ежы Гедройца. Дэбютная кніга аўтара таксама трапіла ў тройку фіналістаў у намінацыі «Проза» літаратурнай прэміі «Дэбют-2017» [3]. Апавяданні Садоўскага друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», у газеце «Літаратура і мастацтва». У 2018 годзе выйшаў зборнік фантастычных апавяданняў аўтара пад назвай «Проста фантастыка».