wd wp Пошук:

Тэрмаэлектронная эмісія

Тэрмаэлектронная эмі́сія, эфект Рычардсана — з’ява вылучэння электронаў у вакуум або разрэджанае асяроддзе нагрэтымі целамі (цвёрдымі, радзей — вадкімі). Упершыню даследавана ў 1900—1901 гг. О. У. Рычардсанам (Нобелеўская прэмія па фізіцы 1928 г.)[1].

Пакідаючы рэчыва, электроны павінны мець кінетычную энергію, дастатковую для пераадолення патэнцыяльнага бар’ера. Найменшая велічыня гэтай энергіі мае назву работа выхаду і з’яўляецца адной з характарыстык рэчыва.

На з’яве тэрмаэлектроннай эмісіі заснавана дзейнасць многіх электравакуумных і газаразрадных прыбораў і прылад.

Зноскі

  1. Термоэлектронная эмиссия (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Электроніка
Катэгорыя·Фізічныя эфекты і з’явы