Тымін— прыроднае арганічнае злучэнне з групы пірымідзінавых асноў. Прыстунічае ва ўсіх жывых клетках у саставе ДНК, у невялікай колькасці — у транспартнай РНК.
Сінтэтычны аналаг тыміну — 5-бромурацыл (моцны мутаген): замяшчае тымін у ланцугу ДНК, парушае правільнае ўтварэнне пар нуклеатыдаў паводле прынцыпу камплементарнасці, што вядзе да памылак пры рэплікацыі ДНК і счытванні генетычнага кода.