wd wp Пошук:

Тхімпху

Тхімпху (дзонг-кэ: ཐིམ་ཕུ་ , тыб.: ཐིམ་ཕུག་) — горад, сталіца тыбецкага каралеўства Бутан, насельніцтва 98676 (2005), знаходзіцца на вышыні 2320 м над узроўнем мора, на рацэ Ванг Чху, цэнтр кіраўніцтва, парламента і органаў выканаўчай улады. Да пераезду караля Джыгме Дорджы Вангчука з Пунакхі быў невялікім паселішчам. У горадзе знаходзяцца дыпламатычныя прадстаўніцтвы, арганізацыі ААН для дапамогі развіцця краіны.

Выбітныя мясціны

Крэпасць Ташычо-дзонг пабудавана ў XIII стагоддзі як манастыр, адрэстаўравана ў 1960-х гадах, з 1952 тут месціцца кіраўніцтва краіны. Улетку тут таксама знаходзіцца рэлігійны лідар краіны Джэ Кенпо. Кароль (Джыгме Сінг’е Вангчук) таксама мае свой працоўны кабінет.

Палац Дэчэнчолінг, афіцыйная рэзідэнцыя караля, знаходзіцца на поўнач ад Тхімпху, недалёка ад сталіцы знаходзяцца манастыры Сімтокха-дзонг, Чэры.

У горадзе знаходзіцца таксама Нацыянальная бібліятэка Бутана.

Тхімпху з’яўляецца рамесна-гандлёвым цэнтрам сельскагаспадарчага рэгіёну. Развіты, галоўным чынам, дрэвааапрацоўка, харчовая прамысловасць. Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з іншымі раёнамі краіны, а таксама Індыяй.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гарады Бутана
Катэгорыя·Сталіцы Азіі
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сталіцы дзяржаў
Катэгорыя·Тхімпху
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта