wd wp Пошук:

Трэцяя кніга Макавеяў

Трэцяя кніга Макавеяў у праваслаўі ўваходзіць у склад Старога Запавету, але адсутнічае ў Яўрэйскай Бібліі (Танаху) і не ўваходзіць у Стары Запавет у каталіцызме і пратэстантызме.

Трэцяя кніга Макавеяў мае мала агульнага з дзвюма першымі кнігамі, пададзеныя ў ёй падзеі адносяцца да іншага часу і мясцовасці. Зместам яе служыць апісанне ганенняў егіпецкага цара Пталамея IV Філапатара на егіпецкіх іўдзеяў. Узнікла яна, верагодна, у Александрыі на грэчаскай мове ў 1 ст. да н.э., але аўтарства яе не высветлена.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:… С. 157.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кнігі Макавеяў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Другакананічныя кнігі
Катэгорыя·Кнігі Старога Запавету