wd wp Пошук:

Таюань

Таюань[2]  — гарадская акруга ў Кітаі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Шаньсі, знаходзіцца на рацэ Фэньхэ (басейн Хуанхэ). Чорная металургія, цяжкае машынабудаванне, хімічная, лёгкая прамысловасць. У раёне Таюаня — здабыча вугалю (Сішань), жалезнай руды, вапняка. Міжнародны аэрапорт Таюань Усу. Кантынентальна-мусонны клімат, зімой выпадае снег. Лета дажджлівае, вясна сухая і ветраная. Увосень надвор’е цёплае і яснае. Сярэднегадавая тэмпература 9,5℃. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,4℃, ліпеня 23,5℃. Маразы з сярэдзіны кастрычніка да сярэдзіны красавіка, каля 140—190 дзён. Гадавая колькасць ападкаў — 500 мм.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Seventh National Population Census of the People’s Republic of China
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8. — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая»
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады правінцыі Шаньсі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі