wd wp Пошук:

Тадэвуш Антонавіч Навагродскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Навагродскі. Тадэвуш Антонавіч Навагродскі (нар. 6 лістапада 1965, в. Арцюшы, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі этнограф, этнолаг, гісторык і педагог.

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1991), паступіў у аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (ІМЭФ) НАНБ. У 1994—1997 гадах — навуковы супрацоўнік аддзела этналогіі ІМЭФ НАНБ. З 1997 г. — дацэнт кафедры археалогіі, этнаграфіі і дапаможных гістарычных дысцыплін, з 2001 — дацэнт, з 2008 — загадчык кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтва гістарычнага факультэта БДУ. Доктар гістарычных навук (2016). Прафесар (2017). На працягу 30 гадоў праводзіць палявыя этнаграфічныя даследаванні ў розных гістарычна-этнаграфічных рэгіёнах Беларусі, вынікі якіх часткова надрукаваны ў этнаграфічных зборніках. З 1997 кіраўнік студэнцкіх этнаграфічных экспедыцый БДУ. Сфера навуковых інтарэсаў: традыцыйная беларуская культура, гістарыяграфія этналогіі Беларусі, методыка палявых этнаграфічных даследаванняў, міжэтнічныя адносіны ў Рэспубліцы Беларусь.

Аўтар 210 прац, у т.л.8 манаграфій.

Публікацыі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шчучынскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ