wd wp Пошук:

Табрук

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Табрук (значэнні).

Табрук (араб. طبرق‎‎) — горад у Лівіі, муніцыпалітэт Эль-Бутнан. Насельніцтва — 110 тысяч жыхароў (2006).

Размешчаны ў гістарычнай вобласці Кірэнаіка на ўсходзе краіны, за 120 км ад мяжы з Егіптам. Порт на ўзбярэжжы Міжземнага мора. Натуральная глыбакаводная гавань — адна з лепшых на міжземнаморскім узбярэжжы Афрыкі. Канцавы пункт нафтаправода ад радовішчаў на поўдні краіны. Нафтаналіўны порт. Харчовая прамысловасць.

Гісторыя

На месцы сучаснага горада размяшчалася старажытнагрэчаская калонія Антыпіргус.

Са студзеня 1941 года па лістапад 1942 года тут адбываліся бязлітасныя баі паміж краінамі Антыгітлераўскай кааліцыі і краінамі Восі (у складзе злучэння «Афрыканскі корпус») падчас Другой сусветнай вайны. У сувязі з гэтым па імі горада быў названы малы бетонны бункер «табрук».

У 1951—1969 гадах — рэзідэнцыя караля Лівіі Ідрыса I.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Парты міжземнаморскага ўзбярэжжа Афрыкі
Катэгорыя·Гарады Лівіі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе