wd wp Пошук:

Сэрцападобнікі

Сэрцападобнікі (Cardiidae) — сямейства двухстворкавых малюскаў з атрада Veneroida. Каля 30 родаў, больш за 250 відаў (гл.серыпес грэнландскі). Пашыраны ўсюды. Жывуць на мелкаводдзі, пераважна ў цёплых водах. Фільтратары. Буйныя віды ядомыя.

Апісанне

Таўстасценная ракавіна выпуклая, мае сэрцападобную форму. Дасягаюць у даўжыню да 10 см, маюць рэбры, у некаторых відаў ёсць шыпы. Нага добра развітая, з яе дапамогай малюскі не толькі перасоўваюцца і хутка закопваюцца ў грунт, але і падскокваюць на некалькі сантыметраў над дном, калі адчуваюць небяспеку. Сілкуюцца планктонам і дэтрытам. У адрозненне ад большасці малюскаў з’яўляюцца гермафрадытамі і могуць хутка размнажацца.

З’яўляюцца аб’ектам здабычы.

Класіфікацыя

Acrosterigma cignorum

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Двухстворкавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта