wd wp Пошук:

Сцяг Ямайкі

Сцяг Ямайкі быў прыняты 6 жніўня 1962 года, у Дзень Незалежнасці ад Вялікабрытаніі. Сцяг выглядае як залаты касы крыж, з чорнымі гарызантальнымі і зялёнымі вертыкальнымі сектарамі. Чорны колер азначае насельніцтва Ямайкі, яго сілу і творчую адоранасць. Залаты ўвасабляе сонечнае святло і багацце прыроднымі рэсурсамі. Зялёны ўяўляе надзею ў будучую і сельскагаспадарчую разнастайнасць.

Сцяг выбіраўся на народным спаборніцтве. Спачатку прыдумалі сцяг з гарызантальнымі палосамі, але каб ён не быў падобны на сцяг Танганьікі, абралі варыянт з касым крыжам, традыцыйным для садружнасці нацый. Чорны, зялёны і залаты — панафрыканскія колеры.

Ямайскі марскі сцяг уяўляе сабой чырвоны крыж на белым фоне, дзе замест левага верхняга сектара ямайскі сцяг.

Пасля безвыніковых выбараў 2005 года ў Германіі сцяг Ямайкі часта з’яўляўся ў нямецкіх СМІ ў якасці ілюстрацыі магчымай кааліцыі паміж трыма партыямі, колеры якіх адпавядаюць колерам сцяга Ямайкі: ХДС/ХСС (кансерватары, чорны колер), СвДП (лібералы, жоўты) і Зялёных. Такая кааліцыя атрымала назву «Ямайка-кааліцыя». 11 кастрычніка 2009 такая кааліцыя была, нарэшце, сфарміравана ў федэральнай зямлі Саар.[1]

Іншыя сцягі

Зноскі

  1. Saar-Grüne klar für Bündnis mit CDU und FDP (ням.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі 1962 года
Катэгорыя·Сцягі 1957 года
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Ямайкі
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Сцягі 1875 года
Катэгорыя·Сцягі 1906 года