wd wp Пошук:

Сцяг Сінт-Мартэна

Не блытаць з сцягам Сен-Мартэна.

Сцяг Сінт-Мартэна — сцяг самакіравальнай дзяржавы са значнай аўтаноміяй (status aparte) у складзе Каралеўства Нідэрландаў. Сцяг быў зацверджаны 13 чэрвеня 1985 года як рэгіянальны сцяг нідэрландскай часткі вострава Сент-Марцін, які з’яўляўся часткай Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў Каралеўства Нідэрландаў да 10 кастрычніка 2010 года.

Сцяг Сінт-Мартэна падобны на сцяг Філіпінаў які выкарыстоўваецца ў ваенны час, праўда ў ім у белым трохвугольніку размешчаны герб Сінт-Мартэна. Колеры сцяга падкрэсліваюць гістарычныя і палітычныя сувязі з Нідэрландамі.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Сінт-Мартэна
Катэгорыя·Сцягі Нідэрландаў
Катэгорыя·Сцягі 1985 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта