wd wp Пошук:

Сцяг Сент-Люсіі

Дзяржаўны сцяг Сент-Люсіі — прыняты 22 лютага 2002 года.

Дзяржаўны сцяг Сент-Люсіі ўяўляе сабой прамавугольнае палатно блакітнага колеру, у цэнтры якога размешчаны дзве трохвугольныя фігуры залатога і чорнага колераў. Сімвалічна гэта спалучэнне азначае востраў, акружаны морам.

Нябесна-блакітны колер сцяга — сімвал вернасці, а трохвугольнікі, накіраваныя ўгару — дзве горы вулканічнага масіва Пітон (Грос-Пітон і Пці-Пітон), якія з’яўляюцца афіцыйным сімвалам Сент-Люсіі — адлюстроўваюць надзеі і спадзяванні народа.

Жоўты трохвугольнік пазначае сонца. Чорны трохвугольнік, акантаваны белымі палосамі — мірнае суіснаванне людзей чорнай і белай расы, якія жывуць і працуюць у адзінстве.

Гістарычныя сцягі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сцягі 2002 года
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Сент-Люсіі
Катэгорыя·Сцягі 1967 года
Катэгорыя·Сцягі 1979 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта