wd wp Пошук:

Старшыня Савета Міністраў Італіі

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Старшыня Савета Міністраў.

Палацца Кіджы ў Рыме — рэзідэнцыя Старшыні Савета Міністраў Італіі

Старшыня Савета Міністраў Італіі (італ.: Presidente del Consiglio dei Ministri) — кіраўнік урада Італьянскай Рэспублікі.

Фармальна прызначаецца на пасаду прэзідэнтам краіны, але рэальна з’яўляецца прадстаўніком парламенцкай большасці.

Старшыня Савета Міністраў кіруе дзейнасцю ўрада і на практыцы з’яўляецца кіраўніком краіны, прадстаўляе Італію на сустрэчах глаў дзяржаў і ўрадаў. Старшыня Савета Міністраў падае на зацвярджэнне прэзідэнту спіс членаў урада. Ён змацоўвае сваім подпісам усё законы, падпісаныя прэзідэнтам.

Адноснай слабасцю пасады Старшыні Савета Міністраў у Італіі з’яўляецца немагчымасць для яго вызваліць ад пасады індывідуальных міністраў. У пэўнай ступені з гэтым звязана частая змена глаў урадаў, а таксама частая фармальная змена ўрадаў без замены старшыні. Гэтак, Альчыдэ дэ Гасперы, які займаў гэту пасаду ў 19451953, фармальна ўзначальваў восем розных урадаў. 22 лютага 2014 года Старшынёй Савета міністраў прызначаны Матэа Рэнцы. Па выніках рэферэндума Рэнцы падаў ў адстаўку і міністр замежных спраў ў ягоным кабінеце Паала Джэнцілоні быў прызначаны новым прэм’ер-міністрам. 1 чэрвеня 2018 года Старшынёй Савміна па выніках кааліцыйных перамоў пасля перамогі апазіцыі на выбарах быў прызначаны Джузэпэ Контэ.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Італіі
Катэгорыя·Палітыка Італіі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе