wd wp Пошук:

Матэа Рэнцы

Матэа Рэнцы (італ.: Matteo Renzi; нар. 11 студзеня 1975, Фларэнцыя, Таскана, Італія) — італьянскі палітык, прэм’ер-міністр Італіі (2014—2016). Перад тым мэр Фларэнцыі з 2009 года і лідар (нацыянальны сакратар) Дэмакратычнай партыі (ДП) з 2013 года. У 2004—2009 гадах быў прэзідэнтам правінцыі Фларэнцыя.

Біяграфія

У юнацтве быў важатым скаўцкага атрада, рэдагаваў нацыянальны скаўцкі часопіс «Camminiamo Insieme». Вывучаў права ў Фларэнтыйскім універсітэце. Член Італьянскай народнай партыі з 1996 года, стаў кіраўніком яе правінцыйнай арганізацыі 1999 годзе. У 2002—2007 гадах належаў да партыі «Маргарытка: Дэмакратыя — гэта свабода». Пазней быў абраны прэзідэнтам правінцыі Фларэнцыя ў 2004 годзе, выйграўшы 58,8 % галасоў на выбарах 12 чэрвеня 2004 як кандыдат ад левацэнтрысцкай кааліцыі (стаўшы самым маладым прэзідэнтам правінцыі ў Італіі). 9 чэрвеня 2009 выйграў выбары мэра Фларэнцыі (47,6 % галасоў), у параўнанні з 32 % Джавані Галіі.

Ад 22 лютага 2014 года прэм’ер-міністр Італіі. 5 снежня 2016 Матэа Рэнцы прызнаў паражэнне на канстытуцыйным рэферэндуме і абвясціў пра сваю адстаўку.

Сям’я

У 1999 годзе ажаніўся з настаўніцай Ан’езэ Ландзіні, у іх трое дзяцей: сыны Франчэска і Эмануэле, дачка Эстэр.

Зноскі

  1. http://www.bbc.co.uk/news/world-europe-26301943
  2. http://www.bbc.co.uk/news/world-europe-26222179
  3. http://www.theaustralian.com.au/news/world/renzi-takes-top-office-in-italian-palace-coup/story-fnb64oi6-1226827738860
  4. http://www.theglobeandmail.com/globe-debate/ideas-lab/should-mayors-lead-the-world/article17275044/
  5. https://www.ilsussidiario.net/news/cinema-televisione-e-media/2018/10/4/agnese-landini-moglie-di-matteo-renzi-l-ex-first-lady-sempre-al-fianco-dei-figli-e-del-marito-l-intervista/842375/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Італіі