Сонечнае зацьменне 21 чэрвеня 2020 года — кольцападобнае сонечнае зацьменне 137 сараса[1]. Зацьменне стала 1-ым сонечным зацьменнем у 2020 годзе і 43-ім у XXI стагоддзі.
Зацьменне мела велічыню 0,9940 і дасягнула свайго максімуму ў 06:41:15 UTC у пункце з каардынатамі 31° пн. ш. 80° у. д. Працягласць максімальнай фазы зацьмення склала 0 хв. 38 с., а месяцавы цень на зямной паверхні дасягнуў шырыні 21 км[1].
Лепш за ўсё зацьменне было відаць у Афрыцы (асабліва ў яе ўсходняй частцы), Паўднёвай Азіі і Усходняй Азіі. Максімальная фаза зацьмення назіралася на поўначы Індыі ў штаце Утаракханд.
Папярэдняе | Паслядоўнасць | Наступнае |
---|---|---|
5 чэрвеня 2020 года | Зацьменні | 5 ліпеня 2020 года |
26 снежня 2019 года | Сонечныя зацьменні | 14 снежня 2020 года |
26 снежня 2019 года | Кольцападобныя сонечныя зацьменні | 10 чэрвеня 2021 года |
10 чэрвеня 2002 года | Сонечныя зацьменні 137 сараса | 2 ліпеня 2038 года |