wd wp Пошук:

Сон Хын Мін

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сон Хын Мін (кар.: 손흥민; нар. 8 ліпеня 1992, Чхунчхон, Рэспубліка Карэя) — паўднёвакарэйскі футбаліст, нападнік англійскага клуба «Тотэнхэм Хотспур» і нацыянальнай зборнай Паўднёвай Карэі.

Кар’ера

«Гамбург»

У 2008 годзе Сон перайшоў з моладзевай каманды «Гамбурга» ва ўзросце 16 гадоў. У перадсезонны перыяд сезона 2010/2011 ён быў адным з лідараў каманды, забіўшы 9 галоў. У гэтым жа сезоне ён падпісаў першы прафесійны кантракт з «Гамбургам». У жніўні 2010 года атрымаў траўму ступні і выбыў на 2 месяцы. Вярнуўся ў шэрагі каманды 30 кастрычніка 2010 года і забіў свой першы гол у афіцыйных сустрэчах Бундэслігі ў браму каманды «Кёльн». Стаў самым маладым аўтарам гола ў гісторыі «Гамбурга», пераўзыдучы Манфрэда Кальца.

У лістападзе 2010 года Сон падпісаў новы кантракт з «Гамбургам», які быў разлічаны да 2014 года. У Германіі атрымаў мянушку «карэйскі Мюлер» і хвалу Франца Бекенбаўэра, які сказаў што ў Сона ёсць усе якасці, каб стаць другім Чха Бом Гынам.

«Баер»

13 чэрвеня 2013 года Сон перайшоў у «Баер», з якім падпісаў кантракт да 2018 года. Разглядаўся як замена Андрэ Шурле, які перайшоў у «Чэлсі»

9 лістапада 2013 года Сон аформіў хет-трык у браму сваёй былой каманды і аддаў галявую перадачу[4]. Матч «Баер» — «Гамбург» скончыўся з лікам 5:3. Сон Хын Мін быў прызнаны найлепшым гульцом сустрэчы.

«Тотэнхэм Хотспур»

28 жніўня 2015 года перайшоў у англійскі клуб «Тотэнхэм Хотспур», падпісаўшы кантракт да 2020 года.

Міжнародная кар’ера

Сон Хын Мін згуляў 5 матчаў за зборную Рэспублікі Карэя на Кубку Азіі па футболе ў 2011 годзе і забіў 1 гол у браму зборнай Індыі. У 2014 годзе ўключаны ў склад зборнай Карэі на чэмпіянат свету. Разглядаецца як лідар атак карэйскай каманды, у дэбютнай гульні чэмпіянату свету 2014 са зборнай Расіі прадэманстраваў яскравую і актыўную гульню.

Дасягненні

Зноскі

  1. Heung-Min Son // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Son Heung-min // FBref.com
  3. Heung-Min Son // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Чэмпіянат Германіі па футболе на Кулічках

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гамбург II
Катэгорыя·Ігракі зборнай Паўднёвай Карэі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Ігракі ФК Баер 04
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Гамбург
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе